Справка
Нарадзіўся 17.12.1923, с. Гейдзіна, Аляксандраўскі раён, Данецкая вобласць, Украіна. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1987). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Харкаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1951).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка комплекснай сістэмы кіравання якасцю; сістэмныя механізмы комплекснай перабудовы аграпрамысловай вытворчасці; навуковыя сістэмы вядзення сельскай гаспадаркі.
Месца працы, пасада: Аўтабаза "Союзторгтранс" (1951–1952, майстар, начальнік гаража, галоўны інжынер); Путчынская МТС (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць; 1952–1956, дырэктар); Фаніпальская МТС (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць; 1956–1958, дырэктар); Плешчаніцкі райвыканкам (Лагойскі раён, Мінская вобласць; 1958–1959, старшыня); Старобінскі раённы камітэт КПБ (Мінская вобласць; 1959–1962, першы сакратар); Слуцкае раённае ўпраўленне сельскай гаспадаркі (Мінская вобласць; 1962–1965, начальнік); Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1965, галоўнае ўпраўленне механізацыі і электрыфікацыі, начальнік); Мінскі абласны камітэт КПБ (1965–1975, сакратар); Інстытут аграрнай эканомікі (з 1975; у 1975–1985 – дырэктар).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 1-ой ступені, Чырвонай Зоркі, Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 24.12.2004.
Варыянтная форма
Prakapenka, Mіkalaj Fëdaravіč (1923—2004) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Экономические проблемы повышения качества сельскохозяйственной продукции : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Прокопенко Николай Федорович. ― Елгава, 1980.
Прокопенко Николай Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 287.
Пракапенка Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 544.
Прокопенко Николай Федорович // Институт аграрной экономики Национальной академии наук Беларуси: этапы развития. — Минск, 2005. — С. 13—14.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.