Справка
Нарадзіўся 07.01.1923, п. г. т. Ямпаль, Сумская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства вытворчасцей тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Кандыдат тэхнічных навук (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Львоўскі гандлёва-эканамічны інстытут (1949; аспірантура, 1952).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне ўласцівасцей тканін прапускаць біялагічна актыўныя ультрафіялетавыя прамяні; пытанні ўдасканалення асартыменту тканін; праблема тэарэтычнай асартыменталогіі непрадуктовых тавараў; таваразнаўства і экспертыза непрадуктовых тавараў.
Месца працы, пасада: вышэйшыя навучальныя ўстановы г. Львова (Украіна), г. Новасібірска (Расія), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1959–1998, дацэнт кафедры таваразнаўства непрадуктовых тавараў, у 1959–1973 – загадчык кафедры), Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (г. Мінск, 1998–2001).
Узнагароды: ордэны Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў і інш.
Варыянтная форма
Cveladub, Vasilij Pâtrovič (нар. 1923) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование прозрачности тканей для ультрафиолетовых лучей : автореферат диссеертации ... кандидата технических наук / Цвелодуб В. П. — Москва, 1956.
Анкета вучонага (без анкеты).
Боевой дух и подвиг молодого лейтенанта : [Василий Петрович Цвелодуб] // Эканаміст : орган УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт". — 2020. — 8 мая (№ 9). — С. 3.
Нам в памяти хранить героев имена / Э. Корнилович // Эканаміст : орган УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт". — 2014. — 20 чэрвеня (№ 12). — С. 3.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.