unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Меве, Яўген Барысавіч (доктар медыцынскіх навук ; фтызіятрыя ; пульманалогія ; 1910—1990)

    Нарадзіўся 01.09.1910, г. Варшава, Польшча. Фтызіятр, пульманолаг. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Адэскі медыцынскі інстытут (1932).
    Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці калапсатерапіі лёгачнага туберкулёзу; ранняе выяўленне, клініка першаснага туберкулёзу, спецыфічная прафілактыка захворвання; флюараграфія; туберкулінадыягностыка.
    Пазапрафесійныя інтарэсы: творчасць А. П. Чэхава.
    Месца працы, пасада: Хабараўскі туберкулёзны дыспансер (з 1935, ардынатар, галоўны ўрач); Падмаскоўны клінічны туберкулёзны дыспансер імя Загорскага (1937–1941, загадчык аддзялення, галоўны ўрач); Клінічны туберкулёзны санаторый Цэнтральнай групы войск у Аўстрыі (1945–1947, намеснік начальніка па навуковай частцы); Ялцінскі клінічны санаторый (1948–1950, намеснік начальніка); Харкаўскі ваенны шпіталь (1950–1963, начальнік туберкулёзнага аддзялення, з 1962 – кансультант); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1964–1990, кафедра фтызіятрыі, у 1964–1983 – загадчык кафедры, з 1983 – прафесар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1979), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.
    Памёр 16.01.1990, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

        Варыянтная форма
    Meve, Âŭgen Barysavіč (1910—1990)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск)
    Меве, Евгений Борисович (доктор медицинских наук ; фтизиатрия ; пульмонология ; 1910—1990) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Туберкулинодиагностика / Е. Б. Меве. — Минск, 1970.
    Меве Евгений Борисович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931-2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 358—359.
    Меве Евгений Борисович : биобиблиографический указатель / составитель А. В. Исаева. — Минск, 1997.
    Меве Евгений Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 687. (Дата смерти: январь 1989.)
    Меве Яўген Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 245. (Дата смерти: январь 1989.)
    Сайт Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.