Справка
Нарадзіўся 09.05.1931, г. Рыбінск, Яраслаўская вобласць, Расія. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1994).
Адукацыя: Рыбінскі авіяцыйны тэхнікум (1951), Рыбінскі вячэрні тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты", 1960), паралельна Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Халодная апрацоўка металаў рэзаннем, металургічныя станкі і інструменты", 1961).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка прадпрыемстваў машынабудавання; канкурэнтаздольнасць прадукцыі; кіраванне развіццём вытворчасці і інавацыйнай дзейнасцю.
Месца працы, пасада: Рыбінскі маторабудаўнічы завод (1951–1960), Мінскі прыборабудаўнічы завод (1960–1963), Савет народнай гаспадаркі БССР (1963–1969, Упраўленне радыётэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці), СКБ № 3, Інстытут эканомікі АН БССР, Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1976, прафесар кафедры "Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці", у 1997–1998 – загадчык кафедры, адначасова ў 1997– 2009 – загадчык кафедры "Міжнародныя эканамічныя адносіны", з 2019 – прафесар кафедры "Інжынерная эканоміка").
Узнагароды: ордэн Пятра Вялікага 1 ступені (Расія, 2006) і інш.
Памёр 10.12.2021.
Варыянтная форма
Dzâmidaŭ, Uladzimir Ivanavič (1931—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Экономический механизм технического перевооружения производства : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Демидов Владимир Иванович. ― Минск, 1991.
Анкета вучонага (без анкеты).
Дзямідаў Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 140.
Демидов Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 327.
Демидов Владимир Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 48—49.
Сайт БНТУ. Некралог.
Сайт БНТУ. Гісторыя кафедры "Інжынерная эканоміка".
ЗЭК Беларусі.