![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Дударэнка, Уладзімір Аляксандравіч (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1937) |
Нарадзіўся 20.07.1937, в. Варатын, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (1979), прафесар (1991).
Адукацыя: Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1956), Навукова-даследчы інстытут зместу і метадаў навучання АПН СССР (аспірантура, 1979).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўдасканаленне зместу і структуры матэматычных дысцыплін у вну; матэматычная адукацыя ў школе.
Месца працы, пасада: СШ № 6 г. Мазыра (1961–1962, дырэктар), Мазырскі гарадскі камітэт КПБ (1962–1963, інструктар, загадчык аддзела), Мазырскі політэхнічны тэхнікум (1963–1981, дырэктар), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (1956–1961 і 1981–2007, прафесар кафедры матэматычнага аналізу, у 1996–2002 – загадчык кафедры матэматыкі і інфарматыкі, 1983–1997 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны настаўнік Беларускай ССР" (1974) і інш.
Варыянтная форма
Dudarènka, Uladzimir Alâksandravič (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Методика изучения численных методов в общеобразовательных и специальных дисциплинах средних специальных учебных заведений : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Дударенко Владимир Александрович. — Москва, 1979.
Анкета вучонага (без анкеты).
Дударэнка Уладзімір Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 253.
Дударенко Владимир Александрович // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 255—256.
Сайт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна.
Сайт фізіка-інжынернага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |