unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Даніловіч, Антон Філіпавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1903— )

    Нарадзіўся 23.08.1903, в. Лучнікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне лугаводства і пашавай гаспадаркі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Чырвонабярэжская школа сельскагаспадарчага вучнёўства (Жлобінскі раён; 1925), Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (кваліфікацыя "Аграном-палявод", 1931).
    Навуковыя інтарэсы: насенняводства лугапашавых траў на тарфяна-балотных глебах; кормавытворчасць.
    Месца працы, пасада: Народны камісарыят земляробства БССР (1931–1936, старшы аграном), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1937–1941 і 1946–1970, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела кармавых культур).
    Памёр 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Danilovič, Anton Filipavič (1903— )

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Данилович, Антон Филиппович (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1903— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Агротехнические приемы повышения урожайности и устойчивости клевера красного и розового на торфяно-болотных почвах Белорусской ССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. Ф. Данилович. ― Минск, 1953.
    Насенняводства лугавых кармавых траў / А. Ф. Даніловіч, Н. К. Сергіеўскі. ― Мінск, 1958.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Данилович Антон Филиппович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 139—140.