unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Філіпенка, Мікалай Карнеевіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1939—2001)

    Нарадзіўся 14.10.1939, в. Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1975).
    Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", 1966), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі (аспірантура, 1972).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі і тэхналагічныя рэгламенты стварэння высокапрадукцыйных сенажацей і паш на асушаных і пойменных землях; даследаванне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся.
    Месца працы, пасада: саўгас "Сацыялізм" (Гомельскі раён; 1957–1958), калгасы "Чырвоная плошча" і імя В. А. Някрасява (Гомельскі раён; 1966–1969, галоўны аграном), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і лугаводства (Палескі аддзел пойменнага лугаводства, г. Пінск; з 1976, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытут радыялогіі (Брэсцкі філіял, г. Пінск; 1999–2001, загадчык лабараторыі рэабілітацыі і развіцця забруджаных тэрыторый, намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце).
    Памёр 00.00.2001.

        Варыянтная форма
    Filipenka, Mikalaj Karneevič (1939—2001)

        Гл. таксама
    Филипенко, Николай Корнеевич (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1939—2001) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние орошения и минеральных удобрений на продуктивность культурных пастбищ (на осушенных дерново-глееватых почвах) : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.02 / Филипенко Николай Корнеевич. ― Минск, 1975.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Филипенко Николай Корнеевич // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 183.
    Филипенко Николай Корнеевич // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 154.
    Электронны каталог Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі.