Справка
Нарадзіўся 30.07.1913, с. Вялікае Каровіна, Захараўскі раён, Разанская вобласць, Расія. Біёлаг, арганізатар адукацыі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (лётчык-штурман).
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Біялогія", 1957).
Навуковыя інтарэсы: магчымасць прымянення новых агратэхнічных прыёмаў вырошчвання кукурузы з бабовымі і іншымі культурами ва ўмовах Брэсцкай вобласці; педагогіка школы; працоўнае выхаванне.
Месца працы, пасада: Гершонская 8-гадовая школа (в. Гершоны, Брэсцкі раён; 1954–1987, настаўнік, у 1954–1972 – дырэктар).
Грамадская дзейнасць: старшыня Брэсцкай раённай арганізацыі ветэранаў (1987–1989).
Узнагароды: званне "Заслужаны настаўнік Беларускай ССР" (1965), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеней, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 28.10.2003, г. Кастрама, Расія.
Варыянтная форма
Palânskoǔ, Viktar Ivanavič (1913—2003) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Совместные посевы кукурузы с бобовыми и другими культурами в условиях Брестской области (на дерново-подзолистых почвах) : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / В. И. Полянсков. ― Брест, 1966.
Аб чым сведчаць доследы / В. Палянскоў, Е. Нікішчанка // Народная асвета. — 1962. — № 10. — С. 55—56.
Анкета вучонага (без анкеты).
Полянсков Виктор Иванович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 358.
Сайт Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.
Сайт ДУА "Сярэдняя школа № 21 г. Брэста" [г. зн. Гершонская школа].
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.