Справка
Нарадзіўся 07.01.1943, в. Дубкі, Іздзешкаўскі (Сафонаўскі) раён, Смаленская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, тэорыі і методыкі навучання геаграфіі. Кандыдат педагагічных навук (1993), дацэнт (2007).
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Геаграфія і біялогія", 1969).
Навуковыя інтарэсы: сістэма дыферэнцыраванага навучання ў агульнаадукацыйнай сельскай школе; работа з адоранымі дзецьмі; методыка выкладання геаграфіі; патрыятычнае выхаванне.
Месца працы, пасада: школы Кобрынскага і Брэсцкага раёнаў (1973–1983), Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт (1983–2003, загадчык аддзела адукацыі), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1969–1973 і з 2003; у 1969–1973 – старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў, з 2003 – загадчык сектара кантролю якасці адукацыі, у 2005–2015 – дацэнт кафедры геаграфіі і прыродакарыстання, 2015–2017 – кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі).
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік народнай асветы" (1991) і інш.
Памёр 00.00.2021.
Варыянтная форма
Ivanoŭ, Ûryj Alâksandravič (1943—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Организационно-педагогическое обеспечение дифференцированного обучения в сельской школе : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Иванов Юрий Александрович. — Минск, 1993.
Канцэптуальныя напрамкі рэгіянальнай праграмы "Адораныя дзеці" / Ю. А. Іваноў // Адукацыя і выхаванне. — 1996. — № 11. — С. 70—75.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сайт факультэта прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверітэта імя А. С. Пушкіна.