unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Каламіец, Наталля Дзмітрыеўна (доктар медыцынскіх навук ; вірусалогія ; эпідэміялогія ; гігіена ; мікрабіялогія ; нар. 1953)

    Нарадзілася 02.12.1953, г. Балей, Чыцінская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне эпідэміялогіі, вірусалогіі, мікрабіялогіі, гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1997). Замежны член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (1997).
    Адукацыя: 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (кваліфікацыя "Урач-гігіеніст, эпідэміёлаг", 1977), Інстытут вірусалогіі імя Д. І. Іваноўскага (Масква; аспірантура, 1981).
    Навуковыя інтарэсы: эмерджэнтныя патагены; лабараторная дыягностыка; эпідэміялагічнае сачэнне; імунапрафілактыка; аналіз рызык у эпідэміялогіі і гігіене; бяспека ежы і харчавання; сістэмы менеджменту бяспекі харчовых вытворчасцей.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1981–1994 – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр па экспертнай ацэнцы бяспекі і якасці прадуктаў харчавання (1994–2002 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (2003 – загадчык мікрабіялагічнай лабараторыі); Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (2003–2004 – намеснік галоўнага ўрача); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя (з 2005 – загадчык кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі), адначасова Навукова-даследчы інстытут гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі (з 2023 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі вывучэння статусу харчавання насельніцтва). Інфармацыя на 2025.
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2001), знак "Выдатнік аховы здароўя" (2016) і інш.
    E-mail: ndkolomiets@mail.ru

        Варыянтная форма
    Kalamiec, Natallâ Dzmitryeŭna (нар. 1953)
    Kolomietz, N. D. (нар. 1953) (англійская мова)
    Мірановіч, Наталля Дзмітрыеўна (нар. 1953) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
    Навукова-даследчы інстытут гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі (Мінск)
    Коломиец, Наталья Дмитриевна (доктор медицинских наук ; вирусология ; эпидемиология ; гигиена ; микробиология ; род. 1953) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...