unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хацько, Ганна Іванаўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1902— )

    Нарадзілася 15.06.1902, г. Магілёў. Спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1953).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (кваліфікацыя "Аграном-культуртэхнік", 1928), Усесаюзны навукова-даследчы балотны інстытут (аспірантура, 1931).
    Навуковыя інтарэсы: агратэхніка вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур на тарфяна-балотных глебах; арганізацыя навукова-даследчай работы ў галіне меліярацыі.
    Месца працы, пасада: Кіраўская лугабалотная доследная станцыя (Кіраўская вобласць, Расія; 1941–1944, загадчык аддзела), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі (1931–1941 і 1944–1961; у 1931–1932 – вучоны сакратар, 1932–1941 – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, 1944–1951 – загадчык аддзела, 1951–1961 – намеснік дырэктара па навуцы).

        Варыянтная форма
    Hac'ko, Ganna Ivanaŭna (1902— )
    Хацько, Анна Іванаўна (1902— )

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Хотько, Анна Ивановна (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1902— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основные вопросы агротехники сахарной свеклы на торфяно-болотных почвах Белорусской ССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. И. Хотько ― Минск, 1953.
    Культура цукровых буракоў на тарфяных глебах / А. Хацько. — Мінск, 1950.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Хацько Анна Іванаўна // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 219.
    Хотько Анна Ивановна // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 186—187.