unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Памялоў, Аляксандр Сяргеевіч (кандыдат эканамічных навук ; 1956—2021)

    Нарадзіўся 01.02.1956, г. Беразнякі, Пермская вобласць, Расія. Інжынер-землеўпарадкавальнік. Кандыдат эканамічных навук (1988), дацэнт (2003).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Землеўпарадкаванне", 1978).
    Навуковыя інтарэсы: дзяржаўнае рэгуляванне землекарыстання; праблема структуравання зямельных рэсурсаў; дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне выкарыстання і аховы зямель у Рэспубліцы Беларусь.
    Месца працы, пасада: Заходні аддзел Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута зямельных рэсурсаў Дзяржаграпрама СССР (1982–1991, старшы інжынер, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Беларускі навукова-ўкараняльны цэнтр па землеўпарадкаванні (з 1991, дырэктар), Камітэт па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (з 1995, першы намеснік старшыні), Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (1997–1999, першы намеснік старшыні), Навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па землеўпарадкаванню, геадэзіі і картаграфіі "БелНІЦзем" (1999–2014, дырэктар), РУП "Праектны інстытут Белгіпразем" (у 1978–1982 і з 2014, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы, галоўны рэдактар часопіса "Земля Беларуси").
    Памёр 02.07.2021.

        Варыянтная форма
    Pamâloŭ, Alâksandr Sârgeevič (1956—2021)

        Гл. таксама
    "Праектны інстытут Белдзіпразем", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (Мінск)
    Помелов, Александр Сергеевич (кандидат экономических наук ; 1956—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Организация и устройство территории угодий в условиях интенсивной мелиорации земель Белорусского Полесья : диссертация … кандидата экономических наук : 08.00.27 : защищена 00.00.1988 : утверждена 23.11.1988 / Помелов Александр Сергеевич. — Горки, 1987.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Помелов Алексадр Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 1999. — С. 212.
    Помелов Алексадр Сергеевич : [к 60-летию со дня рождения] // Земля Беларуси. — 2016. — № 1. — С. 49.
    Памяти Помелова Александра Сергеевича // Землеустройство, кадастр и мониторинг земель. — 2021. — № 9. — С. 718—719.
    Сайт Выдавецкага Дома "Панорама". Некралог.