unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Купчынаў, Іван Іосіфавіч (доктар тэхнічных навук ; 1909—1988)

    Нарадзіўся 30.10.1909, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Геадэзіст. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1931).
    Навуковыя інтарэсы: інжынерная геадэзія; ураўнаважанне геадэзічных сетак; прымяненне ЭВМ у геадэзіі; праграмаванне ўраўняльных вылічэнняў для ЭВМ; даследаванне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаванне перспектыўнага развіцця народнай гаспадаркі краіны.
    Месца працы, пасада: Народны камісарыят земляробства БССР (з 1933), сельскагаспадарчыя навучальныя установы, тапаграфічныя і пошукавыя экспедыцыі (з 1945), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1954–1982, прафесар кафедры геадэзіі, у 1962–1977 – загадчы кафедры, 1954–1955 – дэкан эксплуатацыйнага факультэта).
    Узнагроды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1968), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.
    Памёр 05.10.1988.

        Варыянтная форма
    Kupčynaŭ, Ivan Iosifavič (1909—1988)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Будаўнічы факультэт
    Купчинов, Иван Иосифович (доктор технических наук ; 1909—1988) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Уравновешивание сетей триангуляции и полигонометрии (метод зависимых между собой условных уравнений с неизвестными величинами) : автореферат диссертации ... доктора технических наук / И. И. Купчинов. ― Москва, 1961.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Купчынаў Іван Іосіфавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 207.
    Купчынаў Іван Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 39.
    Купчынаў Іван Іосіфавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 3. — С.
    Купчинов Иван Иосифович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 350—351.
    Купчинов Иван Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 373.
    Купчинов Иван Иосифович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. — Гомель, 1993. — С. 207.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.