На главную |
---|
Справка
Гойка, Андрэй Барысавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1961—2008) |
Нарадзіўся 12.05.1961, г. Байрамалі, Туркменія. Гісторык-усходазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1997).
Адукацыя: Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1985), Інстытут усходазнаўства РАН (аспірантура, 1996).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычная фізіка; усходазнаўства; тыбеталогія; гісторыя дыпламатыі; рэлігія і геапалітыка.
Месца працы, пасада: Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт (1986–1989, намеснік сакратара камітэта камсамола), Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (1989–1991, інжынер лабараторыі хімічнай фізікі), Інстытут сучасных ведаў (1992–1995, выкладчык, намеснік дэкана прадзюсарскага факультэта, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1996, у 1997–1999 – загадчык кафедры ўсходніх моў факультэта міжнародных адносін, дацэнт Інстытута тэалогіі), адначасова Мінская духоўная семінарыя, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Інстытут усходазнаўства РАН (з 2000), выданне "Журнал международного права и международных отношений" (г. Мінск; з 2006, галоўны рэдактар).
Грамадская дзейнасць: эксперт Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар сумеснага праекта Упраўленния Вярхоўнага камісара ААН і Беларускага Зялёнага крыжа па рабоце з бежанцамі, галоўны рэдактар выдання для афганскіх бежанцаў у Беларусі "Садай Афган".
Памёр 11.04.2008.
Варыянтная форма
Gojka, Andrèj Barysavič (1961—2008) |
Гл. таксама
Гойко, Андрей Борисович (кандидат исторических наук ; 1961—2008) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Эволюция пространственно-временных представлений в Древней Индии, Китае и Тибете (ранний период) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.03 / Гойко Андрей Борисович. — Москва, 1996.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сайт Мінскай духоўнай семінарыі.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Сайт Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |