Справка
Нарадзіўся 03.09.1927, г. Чаплыгін, Ліпецкая вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне агульнага земляробства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1963).
Адукацыя: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (агранамічны факультэт, 1951), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі (аспірантура, 1956).
Навуковыя інтарэсы: праблема эфектыўнага сельскагаспадарчага выкарыстання маламагутных тарфяных глеб Беларускага Палесся; агратэхніка вырошчвання сельскагаспадарчых культур на асушаных тарфяных глебах.
Месца працы, пасада: калгас "Новы свет" (Капыльскі раён, Мінская вобласць; 1951–1954, аграном), Інстытут меліярацыі і лугаводства НАН Беларусі (у 1957–1961 – вопытна-вытворчыя ўчасткі ў Мінскім і Шаркаўшчынскім раёнах, загадчык участкаў, з 1961 – Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, пас. Палескі, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць).
Узнагароды: ордэн "Знак Почета", медаль "За трудовую доблесть" і інш.
Варыянтная форма
Barsukoŭ, Anatolij Ivanavič (нар. 1927) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сравнительная оценка и некоторые вопросы агротехники сахарной и кормовой свеклы на торфяно-болотных почвах БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. И. Барсуков. ― Минск, 1963.
Унясенне ўгнаенняў пад цукровыя і кармавыя буракі на тарфяна-балотнай глебе / А. І. Барсукоў // Сельская гаспадарка Беларусі. — 1957. — № 12. — С. 30.
Анкета вучонага (без анкеты).
Барсуков Анатолий Иванович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 127.
Анатолий Иванович Барсуков (к 90-летию со дня рождения) // Мелиорация. — Минск, 2017. — № 3. — С. 85.
Навука ствараецца ў Палескім // Памяць : Лунінецкі раён. — Мінск, 1995. — С. 632—633. — У змесце: Барсукоў Анатоль Іванавіч.
Сайт "Agrolive.by".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.