На главную |
---|
Справка
Пагодзін, Мікалай Мікітавіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1942) |
Нарадзіўся 10.02.1942, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Кандыдат тэхнічных навук (1980).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (гідрамеліярацыйны факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1964), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1976).
Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва меліярацыйных сістэм у зімовы перыяд з прымяненнем прадзімовага рыхлення грунтоў; распрацоўка тэхналогій эксплуатацыйных і аграмеліярацыйных работ.
Месца працы, пасада: Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (з 1964, старшы інжынер), трэст "Ташкентспецстрой" (Будаўнічае ўпраўленне № 3, 1966–1967, інжынер), Горацкая міжкалгасная будаўнічая арганізацыя Магілёўскага абласнога Савета міжкалгасных будаўнічых арганізацый (1967–1968, галоўны інжынер), Упраўленне будаўніцтва "Віліямінскводбуд" Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (1968–1973, галоўны інжынер праекта, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела), Інстытут меліярацыі НАН Беларусі (з 1977, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі механізацыі меліярацыйных работ, з 1998 – загадчык лабараторыі, сектара тэхналогій эксплуатацыйных і аграмеліярацыйных работ, з 2006 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі эксплуатацыі меліяраваных сістэм).
Узнагароды: прэмія Савета Міністраў СССР (1984) і інш.
Варыянтная форма
Pagodzin, Mikalaj Mikitavič (нар. 1942) |
Гл. таксама
Інстытут меліярацыі (Мінск) |
Погодин, Николай Никитич (кандидат технических наук ; род. 1942) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Исследование и разработка технологических процессов строительства каналов в зимний период при мелиорации земель : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.01.02 / Погодин Николай Никитич. — Минск, 1980.
Анкета вучонага (без анкеты).
Погодин Николай Никитич // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 166.
Погодин Николай Никитич (к 75-летию со дня рождения) // Мелиорация. — Минск, 2017. — № 1. — С. 88.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |