unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кацэвіч, Сяргей Сямёнавіч (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1936 ці 1937)

    Нарадзіўся 22.02.1936 ці 1937, в. Дзяменічы, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1973), дацэнт (1977).
    Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Руская і беларуская мова і літаратура", 1959), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1973).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы выхавання патрыятызму.
    Месца працы, пасада: дзіцячыя дамы, школы Іванаўскага і Камянецкага раёнаў (Брэсцкая вобласть; 1959–1967, выхавацель, настаўнік), Брэсцкае абласное радыё (карэспандэнт, 1967), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1967–2006, дацэнт кафедры педагогікі, у 1979–1985 – загадчык кафедры, 1975–1979 – дэкан факультэта фізічнага выхавання).

        Варыянтная форма
    Kacèvič, Sârgej Sâmënavič (нар. 1936 ці 1937)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Сацыяльна-педагагічны факультэт
    Коцевич, Сергей Семенович (кандидат педагогических наук ; род. 1936 или 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Формирование нравственных идеалов младших подростков в процессе деятельности красных следопытов : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Коцевич Сергей Семенович. ― Минск, 1973.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кацэвіч Сяргей Сямёнавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 38—39. — Год нараджэння: 1937.
    Кацэвіч Сяргей Сямёнавіч // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2005. — С. 95—96. — Год нараджэння: 1936.