Справка
Нарадзілася 29.05.1936, ст-ца Старамінская, Краснадарскі край, Расія. Географ, педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1981), дацэнт (1989).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (геаграфічны факультэт, 1959), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1980).
Навуковыя інтарэсы: глебазнаўства; геадэзія; гідралогія; методыка выкладання геаграфіі, агульнага земляробства; экалагічнае і маральнае выхаванне навучэнцаў; формы і метады развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў.
Месца працы, пасада: Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя (в. Дашкоўка; 1959–1960, інжынер-глебазнавец), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (у 1971–1975 – выкладчык кафедры фізічнай геаграфіі, 1975–2004 – дацэнт кафедры педагогікі).
Варыянтная форма
Glâkava, Mariâ Dmitrieŭna (нар. 1936) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Учебные экскурсии как средство развития познавательной активности подростков : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 : защищена 20.11.1981 : утверждена 00.00.1982 / Глякова Мария Дмитриевна. ― Минск, 1981.
Анкета вучонага (без анкеты).
Мария Дмитриевна Глякова // Кафедра педагогики МГУ имени А. А. Кулешова. От истоков до современности (1913—2013) : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 33—34.
М. Д. Глякава // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута, 1934—1978 : біябібліяграфічны даведнік / аўтар-складальнік І. М. Шаруха. — Магілёў, 2000. — С. 19—20.
Глякава Марыя Дзмітрыеўна // Памяць : Хоцімскі раён. — Мінск, 2003. — С. 531.
Сайт факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства МДУ імя А. А. Куляшова.