Справка
Нарадзіўся 13.04.1909, г. Уфа, Расія. Спецыяліст у галіне працэсаў і машын аграінжынерных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1975).
Адукацыя: Томскі індустрыяльны інстытут (1934), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1951).
Навуковыя інтарэсы: праблемы тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі.
Месца працы, пасада: Уральскі завод цяжкага машынабудавання (1934–1940, механік, галоўны інжынер), Варонежскі машынабудаўнічы завод (1940–1941, дырэктар), завод "Двигатель революции" (г. Горкі; 1941, дырэктар), Харкаўскі трактарны завод (1944–1947, начальнік вытворчасці, намеснік галоўнага інжынера), Мінскі веласіпедны завод (1947, дырэктар), Мінскі трактарны завод (1947–1951, дырэктар), Беларускі політэхнічны інстытут (1951–1954, дацэнт, загадчык кафедры "Трактары", дэкан аўтатрактарнага факультэта), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1954, прафесар кафедры "Рамонт машын", у 1954–1981 – загадчык кафедры, 1954–1959 – рэктар).
Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1949) і інш.
Памёр 19.06.1996.
Варыянтная форма
Suslaŭ, Viktar Paŭlavič (1909—1996) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Основы организации специализированной ремонтной базы сельского хозяйства (применительно к условиям Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05—412 / В. П. Суслов. ― Минск, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Суслаў Віктар Паўлавіч // Л. В. Бароўка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 290.
Суслов Виктор Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 162.
Жизненный путь и творческое наследие первого ректора БИМСХ (БГАТУ), профессора В. П. Суслова (к 100-летию со дня рождения) / В. П. Миклуш, Г. Ф. Бетеня, В. В. Суслов // Доклады Международной научно-практической конференции "Опыт, проблемы и перспективы развития технического сервиса в АПК" : в 2 ч. — Минск, 2009. — Ч. 1. — С. 5—7.
[Виктор Павлович Суслов] // БНТУ. 100 лет истории. — Минск, 2020. — С. 169—170.
Рэпазіторый БДАТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.