Справка
Нарадзілася 01.10.1955, в. Вялеўшчына, Лепельскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне раслінаводства і кормавытворчасці. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (2000), дацэнт (2001).
Адукацыя: Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1976), Вялікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", кваліфікацыя "Вучоны аграном", 1983).
Навуковыя інтарэсы: раслінаводства.
Месца працы, пасада: Калгас "Кастрычнік ", Талачынскі раён, Віцебская вобласць (1976–1986; у 1976–1979 – брыгадзір комплекснай брыгады, у 1979–1986 – аграном-аграхімік); Саўгас "Чарэя" (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць; 1986–1987 – галоўны аграном); Саўгас "Сабалі" (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць; 1987–1995 – галоўны аграном); Чашніцкая дзяржаўная насенная інспекцыя (1995–1996, начальнік); Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1996; у 1996–2000 – асістэнт, з 2001–- дацэнт кафедры кормавытворчасці, у 2019–2020 – в. а. загадчыка кафедры). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: медаль "За працоўныя заслуги" (2022), нагрудны знак "За заслугi ў сельскай гаспадарцы" (2022) і інш.
Варыянтная форма
| Zân'kova, Nadzeâ Mikalaeŭna (нар. 1955) |
| Крыўко, Надзея Мікалаеўна (нар. 1955) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...