Справка
Нарадзіўся 09.09.1932, в. Сухінічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне агульнага земляробства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1971).
Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (агранамічны факультэт, 1958), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя лугаводства на меліяраваных землях; мацаванне адкосаў каналаў, плацін і дамб біялагічным спосабам.
Месца працы, пасада: сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гродзенскай вобласці (1958–1962, аграном), Нёманскае міжраённае ўпраўленне асушальных сістэм (г. Скідзель; 1962–1965, аграном-культуртэхнік), Брэсцкая абласная дзяржаўная сельскагаспадарчая доследная станцыя (1969–1974, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і лугаводства (1974–1992, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі лугаводства, лабараторыі эксплуатацыі меліярацыйных сістэм, лабараторыі арганізацыі рамонтна-эксплуатацыйных работ і нарматываў).
Варыянтная форма
Šnip, Stanislaŭ Alâksandravič (нар. 1932) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Создание высокоурожайных сенокосов длительного пользования в пойме реки Щары : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06530 / С. А. Шнип. ― Минск, 1971.
Анкета вучонага (без анкеты).
Шнип Станислав Александрович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 191. — Дата рождения: 09.11.1932.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.