unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гаранін, Анатоль Іванавіч (доктар эканамічных навук ; 1923—1997)

    Нарадзіўся 27.05.1923, в. Чартавічы (Альхоўка), Клінцоўскі раён, Бранская вобласць, Расія. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Бежыцкі інстытут транспартнага машынабудавання (1951).
    Навуковыя нтарэсы: эканоміка прамысловасці; эканоміка бытавога абслугоўвання насельніцтва; праблемы ўдасканалення кіравання.
    Месца працы, пасада: Зэльвенская машынна-трактарная станцыя (Гродзенская вобласць; галоўны інжынер, дырэктар), Гродзенскі гарадскі камітэт КПБ (1-ы сакратар), Гродзенскі абласны камітэт КПБ (загадчык прамысловага аддзела), Беларускі праектна-тэхналагічны інстытут "Белбыттэхпраект" (1967–1973, дырэктар), адначасова Навукова-вытворчае аб'яднанне "Белбыттэхніка" (генеральны дырэктар), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1976–1988, прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў), Акадэмія кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991–1993).
    Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, "Знак Почета" і інш.
    Памёр 16.02.1997.

        Варыянтная форма
    Garanin, Anatol' Ivanavič (1923—1997)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт эканомікі і менеджменту
    Горанин, Анатолий Иванович (доктор экономических наук ; 1923—1997) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Социально-экономические проблемы бытового обслуживания населения (вопросы теории и практики) : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Горанин Анатолий Иванович. ― Москва, 1980.
    Качество продукции и пути его повышения в машиностроении (на материалах машиностроительных предприятий Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 594 / А. И. Горанин. ― Минск, 1968.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гаранін Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 49.
    Горанин Анатолий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 124. — Ошибочная дата рождения: 25.05.
    Сайт "Бессмертный полк".