На главную |
---|
Справка
Печкуроў, Андрэй Фёдаравіч (доктар тэхнічных навук ; 1899—1996) |
Нарадзіўся 17.07.1899, г. Крычаў, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1962). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн.
Адукацыя: Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1924).
Навуковыя интарэсы: гідратэхнічныя меліярацыі; рэгуляванне воднага рэжыму тарфяных глеб; павышэнне ўстойлівасці рэчышчаў рэк і каналаў.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна (з 1927, асістэнт аддзела асушэння), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1930–1941 і 1945–1990, старшы навуковы супрацоўнік, у 1945–1976 – загадчык аддзела асушэння, лабараторыі рэчышчавых працэсаў і рэгулявання рэк, адначасова ў 1955–1969 – намеснік дырэктара).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1974), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, "Знак Почета" і інш.
Памёр 22.05.1996.
Варыянтная форма
Pečkuroŭ, Andrèj Fëdaravič (1899—1996) |
Гл. таксама
Інстытут меліярацыі (Мінск) |
Печкуров, Андрей Федорович (доктор технических наук ; 1899—1996) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Устойчивость русла рек и каналов осушительных систем БССР : автореферат диссертации ... доктора технических наук / А. Ф. Печкуров. ― Москва, 1960.
Анкета вучонага (без анкеты).
Печкуроў Андрэй Фёдаравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1975. — Т. 8. — С. 429.
Печкуроў Андрэй Фёдаравіч / В. М. Кандрацьеў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 440.
Печкуров Андрей Федорович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т. ]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 492.
Печкуров Андрей Федорович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 118.
Андрей Федорович Печкуров (к 120-летию со дня рождения) // Мелиорация. — 2019. ― № 2. ― С. 73.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |