unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Карасёў, Барыс Васільевіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1925)

    Нарадзіўся 02.03.1925, ст. Ракша, Маршанскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання, інжынернай гідраўлікі. Кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1986). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Харкаўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Рухавікі ўнутранага згарання", 1952; аспірантура, спецыяльнасць "Гідраўлічныя машыны", 1956).
    Навуковыя інтарэсы: гідраўлічныя машыны, гідрапнеўмаагрэгаты; газатурбінныя рухавікі; восевы кампрэсар; сельскагаспадарчае водазабеспячэнне і каналізацыя.
    Месца працы, пасада: Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1960, дацэнт кафедры цеплатэхнікі і гідраўлікі, у 1961–1968 – загадчык кафедры і дэкан факультэта электрыфікацыі сельскай гаспадаркі), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1968–2000, прафесар кафедры "Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і цеплазабеспячэнне", у 1969–1973 – загадчык кафедры, 1969–1970 – дэкан будаўнічага факультэта, 1971–1976 – гідрамеліярацыйнага факультэта, 1976–1982 – факультэта водазабеспячэння і каналізацыі).
    Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, "Знак Почета" і інш.

        Варыянтная форма
    Karasëŭ, Barys Vasil'evič (нар. 1925)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі
    Карасев, Борис Васильевич (кандидат технических наук ; род. 1925) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование решеток профилей высоконапорного осевого компрессора в потоке вязкой жидкости : автореферат диссертаціі ... кандидата технических наук / Б. В. Карасев. ― Харьков, 1955.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Поздравляем первого декана факультета гидромелиорации Бориса Васильевича Карасева с 90-летием // Наша газета / Брестский государственный технический университет. — 2015. — Март (№ 1). — С. 7.
    Давайте вспомним : [интервью с профессором Б. В. Карасевым] // Наша газета / Брестский государственный технический университет. — 2016. — Март (№ 3). — С. 2.
    Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966—2006 гг.). ― Брест, 2006. — Информация на с. 70, 101—102, 107.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
    Рэпазіторый БрДТУ.