Справка
Нарадзілася 08.09.1947, г. Клімавічы, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1984).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграхімія і глебазнаўства", 1970).
Навуковыя інтарэсы: гідралогія, гідрахімія і якасць грунтовых вод меліяраваных тэрыторый.
Месца працы, пасада: Палеская доследна-меліярацыйная станцыя (1970–1976, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лугаводства), Пружанская гідролага-гідрагеалагічная меліярацыйная лабараторыя (1976–1986, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1986–1992, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі мадэлявання прыродных комплексаў).
Варыянтная форма
Akulik, Valâncina Anatol'eŭna (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Влияние осушения и сельскохозяйственного использования земель на качество природных вод (на примере Белорусского Полесья) : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.02 / Окулик Валентина Анатольевна. — Киев, 1984.
Вынас раствораных рэчываў водамі меліярацыйнай сеткі / С. Г. Скарапанаў, В. А. Акулік, У. С. Бразгуноў // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. — 1983. — № 4. — С. 24—28.
Хімічны састаў вод паверхневага сцёку забалочаных вадазбораў / В. А. Акулік, С. Г. Скарапанаў, У. С. Бразгуноў // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. — 1983. — № 3. — С. 14—19.
Анкета вучонага (без анкеты).
Окулик Валентина Анатольевна // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 164.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.