Справка
Нарадзіўся 28.02.1931, в. Сянно, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Інжынер-гідратэхнік, спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Кандыдат тэхнічных навук (1973).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (гідрамеліярацыйны факультэт, 1955).
Навуковыя інтарэсы: эксплуатацыя і рамонт гідрамеліярацыйных сістэм.
Месца працы, пасада: Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум (1955–1956, выкладчык), Міністэрства меліярацыі БССР (1956–1957, інжынер ўпраўлення эксплуатацыі), Арэская машынна-меліярацыйная станцыя (Любанскі раён, Мінская вобласць; з 1957, галоўны інжынер), Любанская рамонтна-тэхнічная меліярацыйная станцыя (галоўны інжынер), Любанскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне (начальнік), Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР (1962–1978, начальнік упраўлення эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і кадастру), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і лугаводства (1978–1993, загадчык лабараторыі эксплуатацыі асушальных і асушальна-ўвільгатняльных сістэм).
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета" і інш.
Варыянтная форма
Koržaneŭski, Alâksandr Navumavič (1931— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование технологии и организации ремонтов осушительных каналов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.01.02 / Корженевский Александр Наумович. — Минск, 1973.
Анкета вучонага (без анкеты).
Корженевский Александр Наумович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 152.
Александр Наумович Корженевский (к 90-летию) // Мелиорация. — 2021. — № 1. — С. 73. — (Чтобы помнили).
Электронны каталог Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі.