Справка
Нарадзіўся 01.07.1942, в. Лышчыцы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1979), прафесар (1991).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1965), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, 1978).
Навуковыя інтарэсы: праблемы гісторыі культуры; беларуска-расійска-ўкраінскія культурныя адносіны.
Месца працы, пасада: СШ № 20 г. Бреста (1965–1969, настаўнік), Дом палітычнай асветы Брэсцкага абласнога камітэта КПБ (1969–1974, кансультант), Брэсцкі абласны камітэт КПБ (1974–1982, лектар, інструктар аддзела навукі і навуковых устаноў, кіраўнік лектарскай групы), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1982–1984, загадчык кафедры навуковага камунізму), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1984–1994, дацэнт кафедры навуковага камунізму, у 1984–1989 – загадчык кафедры гісторыі КПСС, 1989–1991 – загадчык кафедры гісторыі, з 1992 – загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры і дэкан гістарычнага факультэта, у 1989–1992 – прарэктар па навуковай рабоце).
Памёр 07.07.1994, пахаваны на могілках "Плоска", г. Брэст.
Варыянтная форма
Meliškevič, Vladimir Ul'ânovič (1942—1994) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Русско-белорусские культурные связи во второй половине XIX века : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.02 / Мелишкевич Владимир Ульянович. ― Минск, 1979.
Анкета ученого (без анкеты).
Мелишкевич Владимир Ульянович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 363.
Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч / Ігар Шаўчук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 109.
Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 22.
Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч // Памяць : Брэст : у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 645.
Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч / У. І. Нікіценкаў // Памяць : Брэсцкі раён. — Мінск, 1998. — С. 477—478.
Сайт "Вікіпедыя".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.