На главную |
---|
Справка
Гурына, Наталля Сяргееўна (доктар біялагічных навук ; нар. 1950) |
Нарадзілася 04.09.1950, г. Рцішчава, Саратаўская вобласць, Расія. Батанік, правізар. Доктар біялагічных навук (1994).
Адукацыя: Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць "Біялогія", 1973; аспірантура, 1978), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фармацыя", 2001).
Навуковыя інтарэсы: аэраалергены; аэрапаліналогія; вывучэнне лекавых раслін флоры Беларусі; фармакагнозія; фармацэўтычная адукацыя.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1974–2011, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармакагнозіі і батанікі, прафесар, у 2001–2008 – загадчык кафедры, 1997–2011 – дэкан факультэта), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2011, фармацэўтычны факультэт, прафесар кафедры арганізацыі фармацыі, у 2011–2013 – загадчык кафедры, з 2011 – дэкан факультэта). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: знакі "Отличник здравоохранения Республики Беларусь", "Выдатнік адукацыі" і інш.
Варыянтная форма
Guryna, Natallâ Sârgeeŭna (нар. 1950) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Фармацэўтычны факультэт |
Гурина, Наталья Сергеевна (доктор биологических наук ; род. 1950) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Ботанические аспекты изучения поллинозов : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Москва, 1994.
Аэропалинологические исследования и региональные особенности поллинозов : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Саратов, 1979.
Анкета вучонага (без анкеты).
Наталья Сергеевна Гурина : [к 50-летию со дня рождения] // Медвузовец : газета Витебского государственного ордена Дружбы народов медицинского университета. — 2000. — Сентябрь (№ 8). — С. 2.
Сайт РУП "Белфармация".
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Рэпазіторый БДМУ.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронны архіў бібліятэкі ВДМУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |