unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чэрнік, Пётр Канстанцінавіч (кандыдат тэхнічных навук ; меліярацыя ; нар. 1936)

    Нарадзіўся 10.06.1936, в. Купіск, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыйнага і водагаспадарчага будаўніцтва. Кандыдат тэхнічных навук (1973). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі і прыродакарыстання (1996), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1960).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне і распрацоўка канструкцый, метадаў разліку і тэхналогій будаўніцтва гідрамеліярацыйных збудаванняў у складаных інжынерна-геалагічных умовах; метады разліку паказчыкаў аграфізічных уласцівасцей арганагенных глеб; распрацоўка імавернасных мадэляў дынамікі ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, тэхналогій сіласавання і метадаў разліку параметраў для кіравання гэтым працэсам.
    10 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Інстытут меліярацыі і лугаводства (1960–2006; у 1978–1998 – першы намеснік генеральнага дырэктара, з 1998 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гідратэхнікі); РУП "Белгіправадгас" (2006–2016; вядучы спецыяліст тэхнічнага аддзела па меліярацыйным і водагаспадарчым будаўніцтве, з 2009 – вядучы інжынер аддзела збудаванняў).
    Узнагароды: званне "Ганаровы меліяратар Рэспублікі Беларусь", ордэн Дружбы народаў (1981), медаль "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина" (1970) і інш.

        Варыянтная форма
    Čèrnіk, Pëtr Kanstancіnavіč (нар. 1936)

        Гл. таксама
    "Белдзіправодгас", праектна-вышукальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (Мінск)
    Черник, Петр Константинович (кандидат технических наук ; мелиорация ; род. 1936) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование процессов уплотнения и разуплотнения торфа : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.531 / П. К. Черник. — Минск, 1970.
    Петр Константинович Черник : (к 85-летию) // Мелиорация. — 2021. — № 2. — С. 78—79 : фот.
    Черник Петр Константинович : (к 80-летию со дня рождения) // Мелиорация. — 2016. — № 2. — С. 82—83 : портр.