Справка
Нарадзілася 13.04.1925, г. Невель, Пскоўская вобласць, Расія. Глебазнавец. Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1989). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1952), Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1958).
Навуковыя інтарэсы: генетычнае глебазнаўства (водны рэжым і класіфікацыя глеб); картаграфаванне глеб (структура глебавага покрыва); водны рэжым глеб Беларусі; меліярацыйныя асаблівасці глеб Беларускага Палесся.
Месца працы, пасада: Узноўская сямігадовая школа (1946–1950 – настаўнік геаграфіі і гісторыі); Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1950–1952); Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва (1952–1955 – інжынер-глебазнавец аддзела пошукаў); Інстытут глебазнаўства і аграхіміі (1958–2011; у 1958–1960 – малодшы навуковы супрацоўнік, у 1960–1968 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела геаграфіі і картаграфіі, у 1968–1970 – в. а. загадчыка аддзела генезісу і картаграфіі глеб, у 1970–1978 – загадчык сектара генезісу і структуры глебавага покрыва, у 1978–1985 – загадчык аддзела генезісу і структуры глебавага покрыва, у 1985–1988 – загадчык сектара генезісу, мінералогіі і структуры глебавага покрыва зямель меліярацыйнага фонду, у 1988–2011 – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела меліярацыйнага глебазнаўства).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1981), Дзяржаўная прэмія БССР (1976), ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), "Знак Почета" (1971), медалі "За трудовую доблесть" (1966), "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина" (1970) і інш.
Варыянтная форма
| Ramanava, Taccâna Alâksandraŭna (нар. 1925) |
| Romanova, Tatiana (нар. 1925) (англійская мова) |
| Romanova, Tatjiana (нар. 1925) (нямецкая мова) |
| Нікольская, Таццяна Аляксандраўна (нар. 1925) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...