На главную |
---|
Справка
Лемеш, Валерый Мітрафанавіч (доктар ветэрынарных навук ; ветэрынарыя ; нар. 1938) |
Нарадзіўся 11.12.1938, г. Рэчыца, Гомельская вобласць. Вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1995). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960), Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: рашэнне фундаментальных і прыкладных праблем эпізааталогіі, прафілактыкі і ліквідацыі заразных хвароб; імунітэт і агульная рэзістэнтнасць арганізма жывёл; сістэма кантролю дабраякаснасці і бясшкоднасці прадуктаў жывёлагадоўлі.
2 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (1966–1990; у 1973–1988 – загадчык аддзела лейкозаў і патамарфалогіі, у 1988–1990 – кіраўнік творчага калектыву па сістэме ветэрынарнай аховы буйной рагатай жывёлы); Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1990; факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра ветэрынарна-санітарнай экспертызы імя акадэміка Х. С. Гарагляда, з 1990 – загадчык кафедры, у 2005–2013 – прафесар).
Узнагароды: ордэн Пашаны (2012) і інш.
Варыянтная форма
Lemeš, Valeryj Mіtrafanavіč (нар. 1938) |
Гл. таксама
Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Факультэт ветэрынарнай медыцыны |
Лемеш, Валерий Митрофанович (доктор ветеринарных наук ; ветеринария ; род. 1938) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Лейкоз крупного рогатого скота в Белоруссии : (эпизоотология, диагностика, меры борьбы) : автореферат диссертации ... доктора ветеринарных наук : 16.00.02 / Лемеш Валерий Митрофанович. — Москва, 1987.
Лемеш Валерий Митрофанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 437.
Лемеш Валерый Мітрафанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 198.
Лемеш Валерий Митрофанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 428—429.
Автобиографический очерк доктора ветеринарных наук, профессора, члена-корреспондента НАН Беларуси Лемеша Валерия Митрофановича : (к 85-летию образования УО ВГАВМ). — Витебск, 2011.
БД БелСГБ "Ученые-аграрии Национальной академии наук Беларуси".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |