unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Паляўкоў, Якаў Васільевіч (кандыдат фармацэўтычных навук ; 1935—2015)

    Нарадзіўся 15.01.1935, в. Жавань, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць. Фармаколаг. Кандыдат фармацэўтычных навук (1973), дацэнт (1976).
    Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны тэхнікум (1956), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (фармацэўтычны факультэт, 1965; аспірантура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне таксічнасці прэпаратаў серы; хімічная кінетыка; касметычныя лекавыя сродкі; падрыхтоўка кадраў правізараў-тэхнолагаў.
    Месца працы, пасада: Лёзненская машынна-трактарная станцыя (Веляшковіцкі ветэрынарны ўчастак, ветэрынарны фельчар), Віцебская абласная дзяржаўная станцыя па племянной рабоце і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл (ветэрынарны фельчар), Судова-медыцынская экспертыза аддзела аховы здароўя выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных (1965–1967, судовы хімік), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1970, дацэнт кафедры тэхналогіі лекаў, у 1998–2004 – кафедры практычнай фармацыі, з 2004 – кафедры арганізацыі і эканомікі фармацыі, з 2007 – кафедры фармацэўтычнай тэхналогіі).
    Узнагароды: знакі "Отличнику здравоохранения", "За отличные успехи в работе в области высшего образования СССР" і інш.
    Памёр 04.04.2015.

        Варыянтная форма
    Palâŭkoŭ, Âkaŭ Vasil'evič (1935—2015)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Фармацэўтычны факультэт
    Полевков, Яков Васильевич (кандидат фармацевтических наук ; 1935—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К технологии препаратов и таблетированных лекарственных форм микроэлементов : автореферат диссертации ... кандидата фармацевтических наук : 00.01 / Полевков Яков Васильевич. ― Львов, 1972.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Полевков Яков Васильевич // Вестник фармации. — 2015. — № 1. — С. 115.
    Яков Васильевич Полевков / А. Хоронько // Медвузовец : газета Витебского государственного ордена Дружбы народов медицинского университета. — 2000. — Январь (№ 1). — С. 2.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Электронны архіў бібліятэкі ВДМУ.