![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Бладыка, Віталій Міхайлавіч (кандыдат тэхнічных навук ; электратэхніка ; 1930—1996) |
Нарадзіўся 01.07.1930, в. Малінаўка, Мінскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1959), дацэнт (1964).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы", 1953).
Навуковыя інтарэсы: электрычныя ўстройствы; індуктыўнасць электрычных ланцугоў са сталлю; асцылаграфічная ўстаноўка для кантролю магнітных уласцівасцей ферамагнетыкаў; тэорыя і методыка выкладання электратэхнікі.
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (з 1953, дацэнт кафедры "Тэарэтычныя асновы электратэхнікі", у 1973–1987 – загадчык кафедры), Тэхнічны каледж Уганды (1966–1968, эксперт ЮНЕСКА).
Узнагароды: сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1961), медаль "Ветеран труда" (1988) і інш.
Памёр 19.10.1996.
Варыянтная форма
Bladyka, Vitalij Mihajlavič (1930—1996) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Определение зависимости индуктивности от формы кривой напряжения и тока в цепях со сталью : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / В. М. Бладыко. ― Минск, 1958.
Анкета вучонага (без анкеты).
Династия Бладыко // БНТУ. 100 лет истории. — Минск, 2020. — С. 195—197.
Сайт кафедры "Электратэхніка і электроніка" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |