Справка
Нарадзіўся 19.11.1881, г. Заслаўль, Мінская вобласць. Урач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1934, без абароны дысертацыі), прафесар (1935).
Адукацыя: Юр'еўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1911).
Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне органаў брушной поласці, гінекалагічных і ўралагічных хвароб; біяхімія; калоідная хімія.
Месца працы, пасада: Глуская ўчастковая бальніца (1911–1913), шпіталь Чырвога Крыжа ў Бабруйску, Мінскі губернскі камітэт Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і раненым воінам, Бабруйская савецкая бальніца (1913, 1917–1934), Беларускі інстытут удасканалення медыцынскіх кадраў (Бабруйскі філіял, з 1932), Магілёўская абласная бальніца (з 1934), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1934–1941, загадчык кафедры факультэцкай хірургіі), эвакуацыйныя шпіталі (1941–1943), Міністэрства аховы здароўя БССР (1943–1947, начальнік аддзела), бальніца лячэбна-санітарнага ўпраўлення спецпрызначэння Міністэрства аховы здароўя БССР (1947–1948, галоўны ўрач), Беларускі інстытут удасканалення ўрачоў (з 1948, у 1949–1953 – дырэктар).
Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1939), "Заслужаны ўрач Беларускай ССР" (1948), ордэны Леніна (2), Чырвонага Сцяга (2) і інш.
Памёр 06.09.1954, пахаваны на Ваенных могілах, г. Мінск.
Варыянтная форма
Marzon, Uladzimir Vosipavič (1881—1954) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Марзон Уладзімір Восіпавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 17.
Марзон Уладзімір Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 113.
Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931―2011. ― Минск, 2011. — С.10—12.
Морзон Владимир Осипович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 50—51.
Владимир Осипович Морзон (1881—1954) / К. Ю. Мацкевич // Здравоохранение. — 2015. — № 11. — С. 57—59. — URL: https://www.zdrav.by/meditsina-belarusi-v-litsah/vladimir-osipovich-morzon-1881-1954/
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.