Справка
Нарадзіўся 26.04.1937, в. Глыбочыца, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць. Вучоны ў галіне машынабудавання, механізацыі меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (1999).
Адукацыя: Гомельскі лесатэхнічны тэхнікум (1958), Беларускі політэхнічны інстытут (1966), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1975).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне і стварэнне новых індустрыяльных тэхналогій і сродкаў механізацыі па ахове біялагічнымі спосабамі адкосаў земляных інжынерных збудаванняў ад воднай і ветравой эрозіі.
250 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, прамысловыя ўзоры машын, карысныя мадэлі.
Месца працы, пасада: Лунінецкі леспрамгас Брэсцкай вобласці (1958); СКБ "Меліярмаш" (з 1966, канструктар); НВА "Дормаш" (1969–1979, вядучы канструктар); Інстытут меліярацыі (1979–2020; у 1979–1989 – старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, у 1996–2006 – загадчык лабараторыі "Механізацыя эксплуатацыйных работ", у 2006–2020 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: званні "Заслуженный изобретатель БССР" (1979), "Лучший изобретатель Минской области" (2001), медалі "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина", "Ветэран працы" і інш.
Памёр 07.06.2021.
Вариантная форма
Kandrac'eŭ, Vіktar Mіkalaevіč (1937—2021 ) |
См. также
Источники информации
Падрабязней...
ORCID