unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Герасімовіч, Георгій Ігнатавіч (доктар медыцынскіх навук ; акушэрства і гінекалогія ; нар. 1930)

    Нарадзіўся 18.01.1930, в. Новы Двор, Мінскі раён, Мінская вобласць. Акушэр-гінеколаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978). Акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1996).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963).
    Навуковыя інтарэсы: хірургічныя метады лячэння і кансерватыўнае лячэнне гінекалагічных хворых; ускладненні цяжарнасці і родаў; прафілактыка тромбаэмбалічных ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі; генітальны эндаметрыёз; перарыванне цяжарнасці; развіццё дзіцячай і падлеткавай гінекалогіі; прафілактыка гнойна-сэптычных захворванняў у пасляродавым перыядзе.
    6 аўтарскіх пасведчанняў, 24 рацыяналізатарскія прапановы.
    Месца працы, пасада: Нова-Быхаўская сельская ўчастковая бальніца, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці (1956–1959, галоўны ўрач); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1963; прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1976–1997 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1990), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя СССР (1981), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000) і інш.

        Варыянтная форма
    Gerasimovič, Georgij Іgnatavіč (нар. 1930)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Герасимович, Георгий Игнатьевич (доктор медицинских наук ; акушерство и гинекология ; род. 1930) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Возможности консервативного лечения больных фибромиомой матки : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.01 / Герасимович Георгий Игнатьевич. — Минск, 1974.
    Герасимович Георгий Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 5.
    Герасімовіч Георгій Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 170—171.
    Доктор медицинских наук, профессор, академик Белорусской академии медицинских наук, заслуженный деятель науки Республики Беларусь Георгий Игнатьевич Герасимович : к 80-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель. — Минск, 2010.
    Сайт журнала "Здравоохранение".
    "Google Scholar".
    "Scopus".