unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кавалеўскі, Георгій Ціханавіч (кандыдат эканамічных навук ; 1918—2008)

    Нарадзіўся 15.04.1918, в. Мацюшына Сцяна, Лепельскі раён, Віцебская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1950), прафесар (1976). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Лепельскі беларускі педагагічны тэхнікум (1936), Усесаюзны завочны фінансавы інстытут (1949), Академія грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1950).
    Навуковыя інтарэсы: таварна-грашовыя і размеркавальныя адносіны пры сацыялізме; эканоміка Беларусі.
    Месца працы, пасада: Плінская няпоўная сярэдняя школа (Ушацкі раён, дырэктар), Ушацкі раённы аддзел народнай адукацыі (1940, загадчык), Ушацкі раённы камітэт КП(б)Б (1941, загадчык партыйнага кабінета), Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КП(б)Б (1950–1952, загадчык кафедры палітычнай эканоміі), Інстытут эканомікі АН БССР (у 1952–1964 – дырэктар, 1964–1973 – загадчык сектара палітычнай эканоміі сацыялізму), Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук вышэйшых навучальных устаноў пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (1973–1978, загадчык кафедры палітычнай эканоміі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1981), ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
    Памёр 24.05.2008.

        Варыянтная форма
    Kavaleŭski, Georgij Cihanavič (1918—2008 )

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (Мінск)
    Ковалевский, Георгий Тихонович (кандидат экономических наук ; 1918—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Закономерности образования стоимости при социализме / Г. Т. Ковалевский. ― Минск, 1982.
    Пытанні аплаты працы ў калгасах / Г. Ц. Кавалеўскі. ― Мінск, 1959.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 200.
    Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 392.
    Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Памяць : Лепельскі раён. — Мінск, 1999. — С. 569.
    Кавалеўскі Георгій Ціханавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 115.
    Ковалевский Георгий Тихонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 498.
    Беларускі эканамічны партал.