![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Залуцкі, Іосіф Віктаравіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; 1950—2018) |
Нарадзіўся 05.09.1950, в. Мумішкі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць. Урач-хірург-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2000). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978), Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і радыялогіі (аспірантура, 1985).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне ў клінічную практыку новых метадаў лячэння і рэабілітацыі анкалагічных хворых.
28 патэнтаў.
Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (1978–2009; з 1990 – старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення рэабілітацыі, вядучы навуковы супрацоўнік аддзялення рэабілітацыі і брахітэрапіі, у 1994–2000 – загадчык аддзялення агульнай анкалогіі і пластычнай хірургіі, у 2000–2009 – дырэктар цэнтра) і адначасова Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1999–2007, загадчык кафедры); Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі (2010–2018, дырэктар).
Узнагароды: знак "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" і інш.
Памёр 13.06.2018.
Варыянтная форма
Zaluckі, Іosіf Vіktaravіč (1950—2018) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |