Справка
Нарадзіўся 14.03.1958, г. Мінск. Урач-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1998), прафесар (2002). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2009).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981), Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1986).
Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя праблемы сучаснай анкалогіі, уключаючы малекулярна-генетычныя механізмы патагенезу карцыном шчытападобнай залозы, злаякасных новаўтварэнняў яечнікаў; клінічнае цячэнне і хірургічнае лячэнне раку шчытападобнай залозы (у прыватнасці, у дзяцей), новаўтварэнняў міжсцення.
Больш за 16 патэнтаў.
Месца працы, пасада: НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1981–1994; з 1987 – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік аддзела хірургічнага і камбінаванага метадаў лячэння); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1994–2009; з 1996 – загадчык кафедры анкалогіі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (2009–2017; у 2009–2014 – рэктар, з 2014 – загадчык кафедры анкалогіі).
Узнагароды: значок "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2008), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2002), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012) і інш.
Памёр13.03.2017.
Вариантная форма
Demidchik, Y. E. (1958—2017) (английский язык) |
Dzâmіdčyk, Ûryj Âŭgen'evіč (1958—2017) |
См. также
Источники информации
Радикальное лечение больных раком легкого : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Демидчик Юрий Евгеньевич. — Минск, 1997.
Демидчик Юрий Евгеньевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 328.
Демидчик Юрий Евгеньевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 369—370.
Демидчик Юрий Евгеньевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 27—29.
Памяти Юрия Евгеньевича Демидчика // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. — 2018. — Т. 15, № 3. — С. 127―128 : фот.
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.