![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Смеяновіч, Арнольд Фёдаравіч (доктар медыцынскіх навук ; нейрахірургія ; 1938—2021) |
Нарадзіўся 11.08.1938, г. Бранск, Арлоўская (сучас. Бранская) вобласць, Расія. Вучоны ў галіне нейрахірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1993). Акадэмік НАН Беларусі (2009).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960).
Навуковыя інтарэсы: хірургія сасудзістай паталогіі галаўнога мозгу; нейраанкалогія; хірургія кампрэсійных форм астэахандрозу пазваночніка; рэканструкцыйная хірургія пашкоджанняў плечавага спляцення.
25 патэнтаў на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Дрыбінская ўчастковая бальніца (Горацкі раён Магілёўскай вобласці; 1960–1963, урач-хірург); Мінская абласная клінічная бальніца (з 1963, урач-нейрахірург); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі (з 1975; старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 – загадчык нейрахірургічнага аддзела, у 1998–2005 – дырэктар).
Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1998), "Мінчанін года" (2002), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994), ордэн Айчыны 3-яй ступені (2014), значок "Отличник здравоохранения СССР" (1984) і інш.
Памёр 01.01.2021.
Вариантная форма
Smeânovič, Arnol'd Fëdaravič (1938—2021) |
См. также
Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі (Мінск). Дырэктар |
Смеянович, Арнольд Федорович (доктор медицинских наук ; нейрохирургия ; 1938—2021) (на другом языке) |
Источники информации
Микронейрохирургия неврином слухового нерва : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.28 / Смеянович Арнольд Федорович. — Киев, 1981.
Смеянович Арнольд Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 728.
Смеяновіч Арнольд Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 54.
Памяти Арнольда Смеяновича // Навука. — 2021. — 11 января (№ 2). — С. 7.
Арнольд Федорович Смеянович : (к 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. — 2018. — Т. 15, № 4. — С. 511—512 : фот.
Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
ORCID
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |