На главную |
---|
Справка
Шабайлаў, Віктар Іванавіч (доктар юрыдычных навук ; 1931—2018) |
Нарадзіўся 05.02.1931, в. Мікалаеўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць. Юрыст, спецыяліст у галіне канстытуцыйнага права. Доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1986).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1959).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыйна-прававыя пытанні сацыяльна-культурнага будаўніцтва; дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь; фарміраванне грамадзянскага грамадства Беларусі; мясцовае кіраванне і самакіраванне; эфектыўнасць дзейнасці дзяржаўнага апарату кіравання.
Месца працы, пасада: Інстытут філасофіі і права (з 1964; з 1974 – загадчык сектара); Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1995–1996, дырэктар Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканалення дзяржаўнага кіравання); Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь (1997–2001, суддзя); Інстытут дзяржавы і права (2001–2007, загадчык аддзела канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і міжнароднага права); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2008, прафесар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій; і у 2013–2014, прафесар); Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО" (з 2010, прафесар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1994), медаль "За працоўныя заслугі" (1999) і інш.
Памёр 03.04.2018.
Вариантная форма
Šabajlaŭ, Vіktar Іvanavіč (1931—2018) |
См. также
"МІТСО", міжнародны ўніверсітэт (Мінск) |
Шабайлов, Виктор Иванович (доктор юридических наук ; 1931—2018) (на другом языке) |
Источники информации
Организационно-правовые проблемы управления социально-культурным строительством в союзной республике : автореферат диссертации ... доктора юридических наук : 12.00.02 / Шабайлов Виктор Иванович. — Москва, 1978.
Шабайлов Виктор Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 546—547.
Шабайлов Виктор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 558.
Шабайлаў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 352.
Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |