unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лыкаў, Аляксей Васільевіч (доктар тэхнічных навук ; механіка ; 1910—1974)

    Нарадзіўся 20.09.1910, г. Кастрама, Расія. Вучоны ў галіне цепламасапераносу. Доктар тэхнічных навук (1940), прафесар (1941). Акадэмік АН БССР (1956). Акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957–1964). У 1963–1971 – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
    Адукацыя: Яраслаўскі педагагічны інстытут (1930), Навукова-даследчы інстытут фізікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. М. Пакроўскага (аспірантура, 1935).
    Навуковыя інтарэсы: цепламасаперанос; цеплаправоднасць; тэарэтычныя асновы будаўнічай цеплафізікі; тэорыя сушкі.
    Заснавальнік навуковай школы па цепламасаабмене.
    12 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Усесаюзны цеплатэхнічны інстытут імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1931, інжынер, галоўны інжынер); Маскоўскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (1942–1946, загадчык кафедры) і адначасова Маскоўскі інстытут хімічнага машынабудавання (1942–1954, загадчык кафедры); Энергетычны інстытут імя Г. М. Кржыжаноўскага (з 1954, загадчык лабараторыі малекулярнай фізікі і масаабмену); Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (1956–1974 – дырэктар) і адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1968–1974, прафесар, загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки и техники РСФСР" (1957), Дзяржаўная прэмія СССР (1951), ордэны "Знак Почета" (1951), Леніна (1967), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1970) і інш.
    Памёр 28.06.1974.

        Вариантная форма
    Luikov, A. V. (1910—1974) (английский язык)
    Lykaŭ, Alâksej Vasіl'evіč (1910—1974)

        См. также
    Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава (Мінск). Дырэктар
    Лыков, Алексей Васильевич (доктор технических наук ; механика ; 1910—1974) (на другом языке)

        Источники информации
    Лыкаў Аляксей Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 382.
    Лыков Алексей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 573—574.
    Лыков Алексей Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 178—179.
    Академик А. В. Лыков: ученый, гражданин, педагог. — Минск, 2010.
    Алексей Васильевич Лыков : комментарии к автобиографии / В. Предтеченский. — Москва, 2010.

        ORCID