unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Парфёнаў, Віктар Іванавіч (доктар біялагічных навук ; батаніка ; 1934—2024)

    Нарадзіўся 23.09.1934, в. Прудкі, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Батанік, эколаг. Доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Акадэмік НАН Беларусі (1986). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Адукацыя: Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум, Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (1957), Інстытут эксперыментальнай батанікі і мікрабіялогіі (аспірантура, 1964).
    Навуковыя інтарэсы: фларыстыка; фітагеаграфія; геабатаніка; экалогія; сістэматыка і эвалюцыя раслін; заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах.
    Заснавальнік сучаснай беларускай фларыстычнай школы.
    Месца працы, пасада: Беларускі аэрафоталесаўпарадкавальны трэст (1957–1959); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1959–1964 і з 1968 – загадчык лабараторыі флоры і гербарыя, у 1971–1972 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1972–2000 – дырэктар, з 2000 – ганаровы дырэктар і загадчык аддзела); АН БССР (1965–1968, вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2000), Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэн Дружбы народаў (1981), медаль Францыска Скарыны (2009) і інш.
    Памёр 03.12.2024.

        Вариантная форма
    Parfënaŭ, Vіktar Іvanavіč (1934—2024)

        См. также
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск). Дырэктар
    Парфенов, Виктор Иванович (доктор биологических наук ; ботаника ; 1934—2024) (на другом языке)

        ORCID