Справка
Нарадзіўся 23.09.1934, в. Прудкі, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Батанік, эколаг. Доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Акадэмік НАН Беларусі (1986). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (1957), Інстытут эксперыментальнай батанікі і мікрабіялогіі (аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: фларыстыка; фітагеаграфія; геабатаніка; экалогія, сістэматызацыя і эвалюцыя раслін.
Заснавальнік сучаснай беларускай фларыстычнай школы.
Месца працы, пасада: Беларускі аэрафоталесаўпарадкавальны трэст (1957–1959); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1959–1964 і з 1968 – загадчык лабараторыі флоры і гербарыя, у 1971–1972 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1972–2000 – дырэктар, з 2000 – ганаровы дырэктар і загадчык аддзела); АН БССР (1965–1968, вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2000), Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэн Дружбы народаў (1981), медаль Ф. Скарыны (2009) і інш.
Вариантная форма
Parfënaŭ, Vіktar Іvanavіč (нар. 1934) |
См. также
Источники информации
Современные антропогенные изменения флоры и растительности Белорусского Полесья : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.05 / Парфенов Виктор Иванович. — Киев, 1975.
Парфенов Виктор Иванович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 481.
Парфенов Виктор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 734.
Парфёнаў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 146.
Парфенов Виктор Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 221—222.
Виктор Иванович Парфёнов : (к 85-летию со дня рождения) / Н. А. Ламан [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2019. — Вып. 48. — С. 362—365 : фот.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.