unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рахцеенка, Іван Навумавіч (доктар біялагічных навук ; батаніка ; 1905—1988)

    Нарадзіўся 21.09.1905, в. Сляпцы або Шэкі, Аршанскі павет, Магілёўская губерня (сучас. Віцебская вобласць). Батанік, эколаг, лесавод. Доктар біялагічных навук (1961), прафесар (1966).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1930), Беларускі НДІ лясной гаспадаркі (аспірантура, 1933).
    Навуковыя інтарэсы: экалогія каранёвых сістэм драўняных парод; эколага-фізіялагічныя і біялагічныя асновы ўзаемадзеяння раслін у супольнасцях; прынцыпы падбору біялагічна сумяшчальных відаў для высокапрадукцыйных змешаных лясных насаджэнняў.
    Заснавальнік навуковай школы каранёвых сістэм раслін.
    Месца працы, пасада: Беларускі НДІ лясной гаспадаркі (1933–1941, старшы навуковы супрацоўнік; 1944–1945, в. а. дырэктара); Мажарскі лясгас Разанскага ўпраўлення лесааховы, пас. Мажары Разанскай вобласці (1941–1942, в. а. дырэктара); Усесаюзны НДІ лясной гаспадаркі, Арэнбургскі філіял (1942–1944, дырэктар); Усесаюзны НДІ лясной гаспадаркі, г. Пушкіна Маскоўскай вобласці (1946–1951); Цэнтральны батанічны сад АН БССР (1951–1955, дырэктар); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1955–1988; у 1957–1979, загадчык лабараторыі экалогіі раслін, з 1979 – галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР "(1978), ордэн " Знак Почета" (1981) і інш.
    Памёр 29.06.1988, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

        Вариантная форма
    Rahceenka, Іvan Navumavіč (1905—1988)

        См. также
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Цэнтральны батанічны сад (Мінск). Дырэктар
    Рахтеенко, Иван Наумович (доктор биологических наук ; ботаника ; 1905—1988) (на другом языке)

        Источники информации
    Рост и взаимодействие корневых систем древесных растений в лесных насаждениях : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / И. Н. Рахтеенко. — Минск, 1961.
    Рахтеенко Иван Наумович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 408.
    Рахцеенка Іван Навумавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 382 (Месца нараджэння: в. Шэкі Дубровенскага раёна.)
    Профессор И. Н. Рахтеенко : воспоминания современников / [составители: М. М. Сак, Р. М. Глушко]. — Минск, 2005. (Месца нараджэння: в. Сляпцы Лёзненскага раёна.)
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча.

        ORCID