![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Жэбрак, Антон Раманавіч (доктар біялагічных навук ; генетыка ; 1901—1965) |
Нарадзіўся 27.12.1901, в. Збляны, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня (сучас. Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць). Генетык і селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1940). Доктар біялагічных навук, прафесар (1936). Прэзідэнт АН БССР (май – лістапад 1947). Удзельнік Грамадзянскай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947–1951).
Адукацыя: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (Масква; 1925), Інстытут чырвонай прафесуры (1929).
Навуковыя інтарэсы: пытанні гібрыдызацыі, поліплаідыі і селекцыі, галоўным чынам пшаніцы і грэчкі.
Месца працы, пасада: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева, Масква (1929–1930 і 1931–1948; дацэнт, у 1931–1948 – прафесар, загадчык кафедры генетыкі); Калумбійскі ўніверсітэт і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, ЗША (1930–1931, навуковая стажыроўка); Маскоўскі лесатэхнічны інстытут (з 1948, прафесар кафедры батанікі); Маскоўскі фармацэўтычны інстытут (з 1949, загадчык кафедры); Інстытут біялогіі АН БССР (1953–1965, кіраўнік работ па эксперыментальнай поліплаідыі); Аддзел генетыкі і цыталогіі АН БССР (з 1963).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1944), ордэны "Знак Почета" (1940), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), Чырвонай Зоркі (1945) і інш.
Памёр 20.05.1965, пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве.
Вариантная форма
Žèbrak, Anton Ramanavіč (1901—1965) |
См. также
Источники информации
Полиплоидные виды пшениц / А. Р. Жебрак. — Москва, 1957.
Жебрак Антон Романович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 524.
Жэбрак Антон Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 477—478.
Жебрак Антон Романович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 111–112.
Академик А. Р. Жебрак : документы и материалы / [составители: В. Д. Есаков, Е. С. Левина, Н. В. Токарев]. — Минск, 2007.
Путь жизни Антона Романовича Жебрака / [составитель М. П. Солнцева]. — Минск, 2017.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |