На главную |
---|
Справка
Цярэнцьеў, Валянцін Міхайлавіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія раслін ; 1907—1983) |
Нарадзіўся 07.04.1907, г. Веліж, Смаленская вобласць. Вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1959), прафесар (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1937), Інстытут фізіялогіі раслін імя К. А. Ціміразева АН СССР (дактарантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: праблемы фізіялогіі харчавання, абмену рэчываў, прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін; фізіялогія ўстойлівасці хлебных злакаў да палягання; тэхналогія вырошчвання агароднінных і дэкаратыўных раслін у замкнёных экасістэмах з выкарыстаннем штучных іанітных глеб.
Месца працы, пасада: Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1946; у 1951–1978 – загадчык лабараторыі фізіялогіі харчавання раслін, з 1978 – прафесар-кансультант) і адначасова вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР (1951–1954).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1980).
Памёр 14.12.1983, пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.
Вариантная форма
Cârènc'eǔ, Valâncіn Mіhajlavіč (1907—1983) |
См. также
Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск) |
Терентьев, Валентин Михайлович (доктор биологических наук ; физиология растений ; 1907—1983) (на другом языке) |
Источники информации
Основные вопросы физиологии хлебных злаков на торфяной почве : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / В. М. Терентьев. — Минск, 1958.
Терентьев Валентин Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 210.
Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 196—197.
Профессор В. М. Терентьев : воспоминания современников / [составитель Л. Г. Емельянов]. — Минск, 2007.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |