unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Барысевіч, Мікалай Аляксандравіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1923—2015)

    Нарадзіўся 21.09.1923, пас. Лучны Мост, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. Бярэзінскі раён, Мінская вобласць). Фізік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967). Акадэмік АН БССР (1969), АН СССР (1981), Расійскай АН (1991). Прэзідэнт АН БССР (1969–1987). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969–1989). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1950), Дзяржаўны аптычны інстытут імя С. І. Вавілава, Ленінград (аспірантура, 1953).
    Навуковыя інтарэсы: малекулярная спектраскапія; люмінесцэнцыя; квантавая электроніка; лазерная фізіка і інфрачырвоная тэхніка.
    Заснавальнік навуковай школы па спектраскапіі складаных малекул.
    Месца працы, пасада: Інстытут энергетыкі АН БССР (1954); Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (1955–1992 і з 2007; у 1955–1969 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1957–1992 – загадчык лабараторыі, з 2007 – загадчык лабараторыі, з 2012 – галоўны навуковы супрацоўнік); Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі (1992–2007, загадчык лабараторыі) і адначасова загадчык лабараторыі Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева РАН (1987–2005).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1994), Герой Сацыялістычнай Працы (1978), дзяржаўныя прэміі СССР (1973) і Беларусі (1998), Ленінская прэмія (1980), ордэны Чырвонай Зоркі (1944, 1945), Леніна (1971, 1975, 1983) і інш.
    Памёр 25.10.2015.

        Вариантная форма
    Barysevіč, Mіkalaj Alâksandravіč (1923—2015)
    Borisevich, N. A. (1923—2015) (английский язык)

        См. также
    Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (Мінск)
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск)
    Борисевич, Николай Александрович (доктор физико-математических наук ; физика ; 1923—2015) (на другом языке)

        Источники информации
    Исследование возбужденных состояний сложных и полусложных молекул в газовой фазе : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Н. А. Борисевич. — Минск, 1964
    Академик Николай Александрович Борисевич : (к 80-летию со дня рождения). — Минск, 2003.
    Борисевич Николай Александрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 49—50.
    Борисевич Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 456—457.
    Барысевіч Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 333—334.

        ORCID