unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Юркевіч, Іван Данілавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1902—1991)

    Нарадзіўся 22.06.1902, в. Сяргеевічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод. Доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1949). Акадэмік АН БССР (1956).
    Адукацыя: Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1924), Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (кваліфікацыя "Інжынер лясной гаспадаркі", 1930).
    Навуковыя інтарэсы: геабатаніка; лясная тыпалогія.
    Заснавальнік беларускай геабатанічнай школы.
    Месца працы, пасада: Пухавіцкае лясніцтва (1924–1926); Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (з 1930); Беларускі НДІ лясной гаспадаркі (1932–1956; у 1942–1944 і 1944–1953 – намеснік дырэктара па навуковай частцы і загадчык аддзела лесаводства, у 1954–1956 – дырэктар); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1956–1991; у 1956–1987 – загадчык лабараторыі геабатанікі, у 1963–1967 – дырэктар, з 1987 – саветнік пры дырэкцыі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1968), дзяржаўныя прэміі СССР (1950) і БССР (1972), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1956, 1982), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1977) і інш.
    Памёр 21.09.1991.

        Вариантная форма
    Ûrkevič, Ivan Danіlavіč (1902—1991)

        См. также
    Інстытут лесу (Гомель). Дырэктар
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск). Дырэктар
    Юркевич, Иван Данилович (доктор сельскохозяйственных наук ; 1902—1991) (на другом языке)

        Источники информации
    Исследования некоторых эколого-биологических свойств отечественного гутаперченоса-бересклета Evonymus Verrucosus, S cop. : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук / И. Д. Юркевич. — Гомель, 1946.
    Юркевич Иван Данилович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 696.
    Юркевіч Іван Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 215.
    Юркевич Иван Данилович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 303—304.
    Академик И. Д. Юркевич / [составители: Д. Г. Груммо и др.]. — Минск, 2017.
    Иван Данилович Юркевич (1902―1991) : (к 110-летию со дня рождения) / В. И. Парфенов [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2012. — Вып. 41. — С. 422—426 : ил.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча.

        ORCID