На главную |
---|
Справка
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (Гомельская вобласць) |
Створаны ў 1988 г. як Палескі дзяржаўны экалагічны запаведнік з мэтай вядзення комплексу мерапрыемстваў па прадухіленню пераносу радыенуклідаў за межы зон забруджвання, падтрымкі экалагічнай раўнавагі прыродных сістэм (пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 № 59-5). З 1989 г. – Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (пастанова Савета Міністраў БССР ад 10.04.1989 № 122). Адміністрацыйны цэнтр – г. Хойнікі.
Размешчаны на тэрыторыі Хойніцкага, Нараўлянскага і Брагінскага раёнаў Гомельскай вобласці ў межах зон адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Агульная плошча запаведніка – 217 173,8 гектара.
Кантакты:
Адрас: 247618, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Хойнікі, вул. Церашковай, 7
Тэлефон: (+375 234) 64 52 39
E-mail: info@zapovednik.by
Варыянтная форма
Polessky Radiation and Ecological Reserve (Гомельская область) (англійская мова) |
Палескі дзяржаўны экалагічны запаведнік (Гомельская вобласць) (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сайт Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |